«Беларускі пашпарт: як выжыць экспатам у новым свеце?» Сустрэча з юрысткай у Батумі

15.09.2023 19:00 - 21:00 Медыя Хаб (вул. Парнаваз Мэпэ, 67) Бясплатнае
 
У пятніцу, 15 верасня, юрыстка, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольга Смалянка запрашае на сустрэчу «Беларускі пашпарт: як выжыць экспатам у новым свеце?»



Дата: 15 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Медыя Хаб, вул. Парнаваз Мэпэ, 67, Батумі 


Замяніць і падоўжыць беларускі пашпарт у амбасадзе ўжо немагчыма.


То абмяркуюць:

 Якія сцэнары і стратэгіі жыцця зараз ёсць у беларусаў, якія жывуць у Грузіі? 

Ці дапаможа грузінскі ВНЖ выжыць, калі скончыўся беларускі пашпарт? 

Калі з’ехаць у ЕС і легалізавацца там, ці стане прасцей жыць без роднага пашпарта? 

У чым розніца паміж еўрапейскімі гуманітарным ВНЖ і прытулкам? 

А паміж жэнеўскім пашпартам і праязнымі дакументамі замежніка Польшчы і Літвы? 


У сферы інтарэсаў Вольгі ўжо не першы год знаходзяцца прававыя пытанні знаходжання беларусаў за мяжой, яна мае экспертызу па тэме. І таму зможа кампетэнтна адказаць на вышэйзгаданыя і іншыя пытанні беларускіх журналістаў і актывістаў, якія жывуць у Батумі.


Праграма сустрэчы такая: 

19.00 — 20.30 Беларускі пашпарт: як выжыць экспатам у новым свеце? (лекцыя) 

20.30 — 20.50 Кава-паўза 

20.50 — 22.00 Пытанне-адказ з Вольгай Смалянкай 


Уваход вольны, але ж трэба зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Барысам Семілетавым у Мінску

23.07.2026 (17:00 - 19:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (Леніна, 20)

Шпацыр па беларускіх мясцінах у Коўне

26.07.2026 (10:30 - 12:30) чыгуначны вакзал (M. K. Čiurlionio g. 16)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ