Беларускі пікнік у Цэнтральным парку ў Н’ю-Ёрку

19.05.2024 13:00 - 18:00 Central Park Бясплатнае



У нядзелю, 19 траўня, беларусы Н’ю-Ёрка збіраюцца на пікнік да Дня палітвязняў, які будзе 21 траўня.






 Дата: 19 траўня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Sheep Meadow — Central Park, NY 10562



 Клічуць знаёміцца, ладзіць цікавыя актыўнасці і дзяліцца навінамі. 


Таксама будзе магчымасць падпісаць паштоўкі палітвязням, якімі шчыра падзялілася «Майстэрня паштовак салідарнасці». 

Прыносьце свае снэкі і коўдру, каб была магчымасць сесці. Калі ласка, апранайцеся па надвор’і. 



Дэталі лакацыі глядзіце ў падзеі на фэйсбуку — вызначана прыкладнае месца, у дзень івэнта будуць дэталёвыя каардынаты. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Ноч музеяў у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча

23.05.2026 (12:00 - 19:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Беларускі вясновы пікнік у Бостане

24.05.2026 (12:00 - 15:00) Pequitside Farm (79 Pleasant Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ