Ноч музеяў у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча

23.05.2026 12:00 - 19:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20) Бясплатнае
23 траўня, у суботу, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча запрашае на Ноч музеяў!

Што ў праграме?

  • Адкрыццё выставы «Лінія пераходу».

На выставе можна паглядзець работы тэкстыльнай мастачкі Малгажаты Дмітрук, у якіх аўтарка вышывае памяць Падляшша з тканінаў з уласнай памяццю.

  • Анлайн-латарэя


Музей падрыхтаваў 10 унікальных лотаў — арыгінальныя творы беларускіх мастакоў, а таксама прыемныя суцяшальныя прызы. Як і летась, у вас будзе магчымасць выйграць мастацкія лоты ўсяго за данат.

Сабраныя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку беларускіх мастакоў у эміграцыі, а таксама Беларускага дома ў Вільні.

Кошт удзелу — усяго 5 еўра. Як далучыцца да ўдзелу ў анлайн-латарэі чытайце па спасылцы.


Таксама ў праграме:

- кірмаш майстроў
- камерны канцэрт
- стварэнне капсулы часу на наступную Ноч музеяў
- дэгустацыя налівак (20+)



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ