“Беларускі праект: змена нацыянальнай парадыгмы”. Лекцыя Валянціна Акудовіча ў Магілёве

21.12.2013 15:00 - 17:00 Тэхнапарк (вул. Ленінская, 63, ауд. 807) Бясплатнае

Ужо прамінула амаль паўтары стагоддзі, як была актуалізаваная ідэя нацыянальнай Беларусі. І ўвесь гэты час яе падтрымлівалі, на яе працавалі і дзеля яе нават ахвяравалі сваімі жыццямі найлепшыя людзі нашага краю. Аднак і сёння мы з сумам канстатуем, што нацыі ў нас як не было, так і няма. Што ў лепшым выпадку яна знаходзіцца ў стане глыбокай недапраяўленасці.

Дык хто вінаваты ў гэтым: польскі мессіянізм, расійскі імперыялізм, камуністычны таталітарызм ці собскі лукашызм? А можа і ніхто не вінаваты, акрамя самой гісторыі, якая выштукавала нам менавіта такую “гаротную” долю?

Пра гэта пойдзе гаворка на наступнай публічнай лекцыі цыклу “Гораду і Свету”, які Лятучы ўніверсітэт ладзіць у Магілёве пры падтрымцы Міжнароднага кансорцыума “ЕўраБеларусь”. Да магілёўскай аўдыторыі прамовіць філосаф, літаратар Валянцін Акудовіч. Лектар збіраецца радыкальна пераасэнсаваць “адраджэнскі” нацыянальны канон як бесперспектыўны і нават заганны ў рэальных умовах сучаснай Беларусі. І прапанаваць сваю візію “Беларускага праекта”.

У чым сутва ягонай прапановы? Пра гэта даведаемся падчас публічнай лекцыі “Беларускі праект: змена нацыянальнай парадыгмы”: 21 снежня, 15.00, Магілёўскі Тэхнапарк – вул. Ленінская, 63, ауд. 807

Больш падрабязна пра цыкл “Urbi et Orbi”: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi


Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас па ляльках «Дзесяціручка» ў Гомелі

12.09.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Імпрэза «Мінск народных» у Мінску

12.09.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ