Charity SWAP Party ў Вільні

------------ Бясплатнае
 
У суботу, 14 студзеня, у прасторы CreateCulture Space —  Charity SWAP Party.



Дата: 14 студзеня

Час: 11.00 і 17.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня


Гэта ўтульная вечарына з перапрананнямі і сяброўскім абменам рэчамі.


У кожнай і кожнага з нас у гардэробе ёсць тое, што мы ўжо не так любім, як раней. Вось гэта ўсё прыносьце з сабой: адзенне, аксесуары, абутак і іншае. І абмяняйце на рэчы, якія ўпадабаеце!


Будзе і зялёны SWAP, так што прыносьце і расліны!


Пад гарбату і ламбруску будуць абменьвацца гэтымі рэчамі, пазбаўляцца ад лішніх, але добрых рэчаў, прымяраць новыя стылі і заводзіць новыя знаёмствы!


На сустрэчы таксама можна будзе атрымаць экспрэс-кансультацыю стыліста.


За кожную рэч, якую вы захочаце пакінуць сабе, будзе сімвалічны ўнёсак (не менш за 4 еўра за рэч).


 Кожны ўдзельнік будзе ананімна папаўняць «скарбонку» кэшам або рабіць перавод у адну з ініцыятыў дапамогі Украіне і ўкраінцам (будуць QR-коды з данатнымі спасылкамі розным арганізацыям і фондам).


Усе сабраныя такім чынам грошы і тыя рэчы, якія застануцца, будуць перададзены на дабрачыннасць.


А пасля будуць танцы-шманцы пад мікс ад DJ Novy Byt!


Фармат — BYOB: Bring Your Own Bottle. Прыносьце з сабой напоі, якія будзеце піць.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы!





Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава «Ад злога чаравання да шчаслівага вяртання» ў Мінску

16.07.2026 17:00 - 30.07.2026 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ