Чэшскія дні ў кнігарні логвінаЎ

11.12.2015 - 12.12.2015 19:00 - 19:00 кнігарня логвінаЎ (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Два вечары з вядомымі чэшскімі празаікамі .

11 снежня (пятніца). Прэзентацыя кнігі Катэржыны Тучкавай “Жыткаўскія багіні”.

12 снежня (субота). Прэзентацыя кнігі Іржы Гаічка “Рыбіна кроў”.

Абедзьве імпрэзы пройдуць з удзелам аўтараў, а таксама перакладчыцы Святланы Рогач і рэдактара серыі “Чэшскага калекцыя” Сяргея Сматрычэнкі. Пачатак а 19. Незалежнасці 37а.

Крыху пра кнігі:

Катэржына Тучкава “Жыткаўскія багіні”. Высока сярод карпацкіх грудоў здаўна жылі жанчыны, адораныя надзвычайнымі здольнасцямі. Яны ўмелі лячыць, дапамагалі парадамі ў душэўных пакутах, умелі прадказваць будучыню. Іх называлі багінямі і сваё мастацтва яны перадавалі з пакалення ў пакаленне. Дора Iдэсава – апошняя з іх роду. Аднак іх майстэрства яна не пераняла, вывучылася на этнографа і вырашыла напісаць пра іх навуковае даследаванне. У канцы 90-х гадоў у архіве МУС яна адшуквае тэчкі, сабраныя дзяржбяспекай на ворага народа, яе цётку Сурмэну…

Раман Іржы Гаічка “Рыбіна кроў” – гэта гісторыя разбурэння сям’і ў перыяд вялікіх сацыяльных зменаў канца ХХ ст., і гісторыя разбурэння вёскі, якая пала ахвяраю будаўніцтва атамнай электрастанцыі. У 2013 годзе раман атрымаў прэстыжную чэшскую прэмію “Magnesia Litera” як найлепшая кніга папярэдняга года.


Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Прэзентацыя артбука Кацярыны Массэ «Плод Дрэва тварэння» ў Мінску

22.05.2026 (19:00 - 21:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

NAVIBAND у Варшаве

23.05.2026 (20:00 - 22:00) PROGRESJA (Fort Wola 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ