Cвята-конкурс традыцыйнага танца “Мінская кадрыля”

Плошча 900-годдзя Барысава Бясплатнае

16 мая 2015 года ў г. Барысаве (плошча 900-годдзя Барысава) адбудзецца ІІ абласное свята-конкурс традыцыйнага танца “Мінская кадрыля”.

Кадрыля – шматкаленны парны танец, які зарадзіўся ў асяродку англійскіх сялян, потым “перайшоў” у салоны Францыі, з якіх распаўсюдзіўся па розных краінах свету, захаваўшы гістарычныя рысы і набыўшы рэгіянальныя адметнасці. Кожная фігура складалася з сольных выступленняў пар і сканчвалася агульнымі па. Такім чынам атрымліваўся складаны, разнастайны і вельмі прыгожы танец, у якім кожная пара магла праявіць сваю індывідуальнасць і адначасова адчуць сябе часцінкай агульнага кола танцораў. Так і беларускі фальклор – шматгранная сінкрытычная з’ява – складаючыся з мясцовых асаблівасцей, утварае нашу агульную творчую спадчыну.

У свяце прымуць удзел калектывы з 11 раёнаў Мінскай вобласці, ганаровыя госці з г. Барысава і г. Мінска. Фальклорныя гурты пазнаёмяць Вас з лепшымі ўзорамі традыцыйных танцаў Міншчыны, а танцавальныя пары будуць спаборнічаць за ганаровае найменне “Лепшыя танцоры вобласці”!

Для гасцей свята будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, усе жадаючыя змогуць навучыцца беларускім побытавым танцам на майстар-класах. Вас чакае файны адпачынак для ўсёй сям’і, карысныя веды, новыя знаёмствы і шмат прыемных сюрпрызаў – шчыра ЗАПРАШАЕМ!


Вам можа быць цікава

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ