“Донжуанскі спіс Караткевіча” ў Віцебску

26.11.2014 18:00 - 18:00 у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. М. Горкага (пр-т Фрунзе, 30) Бясплатнае

 26 лістапада а 18.00 у Віцебскай Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім. М. Горкага (пр-т Фрунзе, 30) адбудзецца прэзентацыя кнігі Дзяніса Марціновіча “Донжуанскі спіс Караткевіча”.

Дзяніс Марціновіч склаў спіс з дзесяці каханых жанчын У. Караткевіча: ад некаторых з іх засталіся толькі ініцыялы, хтосьці ананімна ўвайшоў у гісторыю пад імем літаратурнай гераіні, некаторыя былі платанічнымі каханымі, а хтосьці нават прымаў гасцей Караткевіча, загарнуўшыся ў коўдру. Апавяданне пра гэта вуснамі самога пісьменніка і яго сяброў не можа не зацікавіць.

Уваход на падзеі  вольны!

Кантакты: +375 33 380-81-25 ( Ганна) +375 33 292-03-28 (Стась)

Імпрэзы адбудуцца ў рамках “Месяца добрых падзей!”

 Адзначым Дзень нараджэння годнага Чалавека годна!


Вам можа быць цікава

Выстава «Рэнесанс: бясконцае натхненне» ў Гродне

16.07.2026 09:00 - 02.08.2026 20:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 16:00 - 15.08.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Кубак Мелказёрава ў Варшаве

01.08.2026 (10:00 - 14:00) AWF (ul. Marymoncka 34)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ