Думаючы Беларусь. Чытанні ў гонар Уладзіміра Мацкевіча ў Празе

14.05.2023 18:00 - 20:00 Беларуская клубоўня (5. května 32) Бясплатнае

У нядзелю, 14 траўня, беларусы па ўсім свеце адзначаюць Дзень народзінаў зняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, чытаючы і абмяркоўваючы ягоныя тэксты з кнігі «Свабода і мысленне».




Дата: 14 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларуская клубоўня, 5. května 32, Прага


У Празе абяцаюць дыскусію!


Прапануюць прачытаць вось якія часткі кнігі і пасля абмеркаваць:

Сеткавая эпоха як выклік грамадзянскай супольнасці (с. 82-117)

Энергетычны і інфармацыйны метабалізм: натоўп і публіка

Ад веку публік да веку сетак

Пра інфармацыю ў сеткавым грамадстве


Спампаваць кнігу можна па спасылцы.


Уступнае слова скажа Валерыя Стукіна. Удзел возьме і Аляксандр Марозаў, выкладчык Карлавага ўніверсітэта.


Уваход, вядома, вольны!




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ