Дыскусія “Агратурызм у Іванаўскім раёне: што ёсць і чаго хочацца?”

01.11.2018 18:00 - 18:00 малая зала Райвыканкама (г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2) Уваход вольны

Беларусі пашчасціла, бо яна мае ўсе рэсурсы для паспяховага развіцця аграэкатурызму. Але што адрознівае адпачынак у беларускай вёсцы ад адпачынку, напрыклад, у вёсцы італьянскай ці літоўскай?

1 лістапада грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ў горад Іванава (Брэсцкая вобласць) на дыскусію “Агратурызм у Іванаўскім раёне: што ёсць і чаго хочацца?”

Прапануем разам паразважаць, у якім стане аграэкатурызм цяпер і якія ёсць перспектывы. Як зрабіць Іванаўскі раён прывабным і для землякоў, і для замежнікаў? Што такое адметнасць беларускага стылю сядзібаў і месцаў для адпачынку; што такое адпачынак у нацыянальным стылі і чым унікальны Іванаўскі рэгіён; як нацыянальнае зрабіць паспяховым і прыбытковым?

Госці сустрэчы:

–  Ігар Шаруха ( Магілёў)  –  кандыдат педагагічных навук, прафесар МДУ імя Куляшова. Аўтар манаграфіі па аграсядзібах брэсцкіх і гарадзенскіх вабласцей. Сябра савета па развіцца аграэкатурыма магілёўскай вобласці.

Ася Паплаўская ( Мінск ) – аўтар блога poplavskaja.by аб вандроўках у Беларусі і аглядах аграсядзіб. Працавала галоўным рэдактарам турыстычнага партала holiday.by

Мадэратар: Агееў Аляксандр ( Магілёў)  – гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова.

Запрашаем усіх зацікаўленых: бізнесоўцаў і турыстаў, аматараў добрага адпачынку і дасведчаных у сферы турызму, прадстаўнікоў дзяржаўных установаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, журналістаў, блогераў і ўсіх тых, хто хацеў бы і паслухаць, і прапанаваць свае ідэі, і падзяліцца гісторыямі поспеху ў турыстычнай сферы.

Брэсцкая вобласць, г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2 (малая зала Райвыканкама).

Пачатак 18:00.

Уваход вольны!

Даведкі: (029) 319-93-09, www.budzma.by

Падзея ў Facebook і Вконтакте.


Вам можа быць цікава

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Выстава «OKNA 12 (+?)» у Мінску

12.07.2025 19:00 - 13.07.2025 05:00 Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3)

Ганна Янкута ў Лавіньі пад Лазанай

13.07.2025 (18:30 - 21:00) Château de Lavigny (Route d’Etoy 10,)

«Irdorath» у Брне

19.07.2025 (18:00 - 21:00) Letní kino Špilberk (Špilberk 210/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ