Дыскусія «Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем»

08.11.2015 18:00 - 20:00 Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

8 лістапада (нядзеля), 18.00

галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

у межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс»

Дыскусія «Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем»

Фемінісцкая вобразнасць і гендарная тэматыка так ці іначай з’яўляюцца ў беларускай мастацкай прасторы. Пытанні ўлады, размовы пра сілу і слабасць, цялеснасць, гетэранарматыўнасць знаходзяць выразную артыкуляцыю ў арт-практыках. Аднак што перад намі — даніна модзе і адказ на куратарскія запыты альбо палітычная пазіцыя аўтарак і аўтараў?

На дыскусіі нас чакае невялікі экскурс у гендарную гісторыю беларускага мастацтва. А таксама пошук адказаў на пытанні, што такое фемінісцкае мастацтва і ў якой ступені мы можам казаць пра яго існаванне ў Беларусі.

Удзельнічаюць: мастачкі Жанна Гладко, Вольга Сазыкіна, Антаніна Слабодчыкава, а таксама куратарка і гендарная даследчыца Ірына Саламаціна.

Мадэратарка: Таня Сяцко

Уваход вольны!

 

На здымку: Жанна Гладко. З серыі Inciting Force. Друк на метале, тэкст. 2015. Фота Сяргея Ждановіча


Вам можа быць цікава

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Спраўныя Каляды ў Мінску

26.12.2025 (12:00 - 23:59) прастора "Рэха" (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Калядны канцэрт у Вільні

26.12.2025 (18:00 - 19:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

Беларускі стэндап ва Уроцлаве

28.12.2025 (18:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ