Дыскусія пра смяротнае пакаранне ў Гданьску

24.11.2023 18:30 - 20:30 БКТ Хатка (Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307) Бясплатнае

У пятніцу, 24 лістапада, у Гданьску — размова—дыскусія па тэме смяротнага пакарання пры ўдзеле каардынара кампаніі «Правабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэя Палуды.


Дата: 24 лістапада

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: БКТ Хатка, Księdza Leona Miszewskiego 17 / 307

Падчас сустрэчы:

абмяркуюць сённяшнюю сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі і правядуць паралелі паміж гісторыяй і сучаснасцю ў адносінах да гэтай тэмы;

абмяркуюць новыя выклікі і змены ў заканадаўстве: каго гэта можа датычыць ужо сёння і ці могуць артыкулы крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць смяротнае пакарнне, выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах;

смяротнае пакаранне і Новая Беларусь: адмяняць ці пакінуць, а калі адмяняць, то на якім этапе;

што думаюць праваабаронцы і як рэагуюць на меркаванне аб неабходнасці смяротнага пакарання ў пераходны перыяд як меры, па «аднаўленню справядлівасці» у Новай Беларусі

закрануць шмат яшчэ якіх важных і цікавых пытанняў, звязаных з тэмай правоў чалавека, чалавечай годнасці і каштоўнаснага падыходу.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Наталлі Царык «Колеравае асяроддзе» ў Мінску

27.03.2026 19:00 - 27.04.2026 20:00 Галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Велікодны майстар-клас па пісанках у Мінску

08.04.2026 (18:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ