Дзень роднай мовы ў размоўным клубе «Гутарок» у Варшаве

19.02.2023 12:00 - 14:00 Дом забавы і культуры «DziK» (Belwederska 44 A) Бясплатнае

У нядзелю, 19 лютага, размоўны клуб «Гутарок» запрашае адзначыць Дзень роднай мовы, які ўжо набліжаецца!



Дата: 19 лютага

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Дом забавы і культуры «DziK», Belwederska 44 A, Варшава

У кожнага свае стасункі з роднай мовай. Адныя кажуць: «Няма беларуса, які не разумее беларускую мову.» Іншыя мяркуюць, што любіць Беларусь нашу родную можна на любой мове.

То далучайцеся да дыскусіі — і святкуйма!

Абяцаюць гульні, конкурсы і, вядома, дыскусію! А яшчэ карункі-падарункі, атмасферу-стратасферу ды свята-багата.

Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Лабараторыя пра Канстытуцыю ў Варшаве

29.08.2026 (09:30 - 16:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Урок роднай мовы з Галінай Пазняк у Варшаве

30.08.2026 (12:30 - 14:00) дольны касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ