Дзень Заходняга Палесся ў Празе

06.05.2023 15:00 - 17:00 Беларуская клубоўня (5. května 1043/32) Бясплатнае

У суботу, 6 траўня, Беларускі інстытут у Празе ладзіць Дзень Заходняга Палесся.



Дата: 6 траўня

Час: 15.00 і 16.00 (час мясцовы)

Месца: Беларуская клубоўня, 5. května 1043/32, Прага


А 15-й пачнецца лекцыя Іны Каліты «Моўны ландшафт Заходняга Палесся — гісторыя вывучэння і спробы стварэння літаратурнай мовы».

Даследчыца, кандыдатка філалагічных навук распавядзе пра навуковае вывучэнне гаворак Заходняга Палесся і спробы выкарыстання заходнепалескай мікрамовы ў беларускай пісьменнасці.

 
А ў 16.00 Аляксей Дзікавіцкі прэзентуе свой новы зборнік «Світумузыка», напісаны палескай гаворкай.

Падчас прэзентацыі спадар Аляксей пачытае вершы, каб прысутныя змаглі адчуць самабытнасць мовы.

Усе ахвотныя змогуць набыць як новы зборнік «Світумузыка», так і першую кніжку «Ондэ» з подпісам аўтара.

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава "Казкі Уладзіміра Шапо" ў Мінску

03.12.2025 17:00 - 25.01.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калякалядныя івэнты беларускай супольнасці ў Познані

27.12.2025 15:00 - 29.12.2025 21:30 Розныя лакацыі (Розныя лакацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ