Дзіцячы спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» ў Познані

30.06.2024 12:00 - 13:00 (Kramarska, 3) Бясплатнае
 


У нядзелю, 30 чэрвеня, у Познані ў межах майстэрні «Аловак» пакажуць спектакль «Дарожныя прыгоды Віты».







 Дата і час: 30 чэрвеня ў 12.00

Месца: Kramarska, 3, Познань 



Гэта картонна-лялечны спектакль па матывах кнігі Сары Лундберг «Віта Белая Крэска» для дзяцей ад 3 да 10 год і іх бацькоў. 


Вас чакае падарожжа!

 У гэтым неверагодным падарожжы вы даведаецеся, хто ж малюе белыя крэскі на дарогах, пазнаёміцеся з Чырвоным і Зяленым чалавекамі, разам з Вітай вырашыце вялікую праблему маленькага хлопчыка і нават зможаце убачыць таго, хто запальвае ўсе ліхтары ў горадзе! 

Напрыканцы спектакля маленькіх гледачоў чакае інтэрактыўна-мастацкая частка: яны самі змогуць стварыць новую вандроўку для Віты — з незвычайнымі кранамі, гарадамі і іх жыхарамі! 

Мова спектакля — беларуская. 

Працягласць разам з майстэрняй — 60 хвілін. 


Уваход, выглядае, вольны. Месцаў абмежавана, то рэгіструйцеся праз дырэкт Казачкі.бай.







Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Кінаквіз «Апошні кінасеанс» у Вільні

05.06.2026 (18:30 - 20:30) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ