Рэжысёрскі спарынг ‎Юры Дзівакова і ‎Андрэя Саўчанкі ў Варшаве (16+)

27.02.2026 18:30 - 18:30 Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2) 100 злотых

У пятніцу, 27 лютага, у Варшаве адбудзецца рэжысёрскі спарынг "Трэцяя сіла" па казцы "Чырвоны каптурок".


Удзел бяруць рэжысёры ‎Юра Дзівакоў і ‎Андрэй Саўчанка. ‎ 

‎Адмысловы госць - музыка Ілля Семашкевіч. ‎ ‎

Вядучы - Эрык Арлоў-Шымкус. ‎ ‎

Трэцяя сіла - гэта хтосьці ці штосьці, што прапануе выклік. ‎ ‎Падчас імпрэзы прыадчыняць рэжысёрскія кухні праз розныя фарматы і накірункі працы з матэрыялам у абмежаваных часам і прасторай умовах пры пастаянным узаемадзеянні.

Рэжысёры не адкрываюць адно аднаму свае канцэпцыі і вырашэнні да сустрэчы - толькі падчас яе.

План такі: ‎

1 фаза - 30 хв. - на выбар рэжысёраў. Будуецца праз абраны матэрыял, тэкст, аўтара - мастацкі альбо немастацкі твор ці з'ява. У першай спробе звернуцца да біблейскай Кнігі Ёва. ‎ 

‎2 фаза - 30 хв. - адмыслова запрошаныя госці, гэтым разам - Ілля Семашкевіч - робяць з часам, прасторай, рэжысёрамі тое, што ім захочацца і прыдумаецца, таксама да сустрэчы не раскрываючы дэталяў. ‎ ‎

3 фаза - 30 хв. - на выбар гледача. У гэтай частцы варыянты таго, што будзе адбывацца, задаюць гледачы. Можно задаць пытанні, узяць слова, ператварыць прастору, альбо зрабіць ці прапанаваць тое, што нараджаецца тут і зараз.

Удзел - данаты ад 100 злотых.

Запісвайцеся па нумары 792507224, праз мэйл tutejshyteatr@gmail.com альбо праз тэлеграм.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ