Дзявяты фестываль «Камяніца»

16.09.2017 12:00 - 22:00 Музей архітэктуры і побыту (Мінскі раён, п/а Азярцо) ад 5,50 руб.

16 верасня пад Мінскам адбудзецца дзявяты фестываль «Камяніца», генеральным партнёрам якога з’яўляецца ААТ «Банк БелВЭБ».

Хэдлайнерам фестывалю сёлета будзе украінскі гурт Onuka, які арганічна спалучае актуальную электроніку і традыцыйныя ўкраінскія інструменты.  Кожны іх выступ – уражваючы спектакль з выбітным узаемадзеяннем музычных і візуальных элементаў.

Міжнародную хвалю папулярнасці Onuka прынёс выступ у якасці гасцей фінала «Еўрабачання 2017» у Кіеве, пасля чаго запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Нямеччыне,  Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.

Фестываль адбудзецца на пляцоўцы Музею народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 кіламетры за аўтарынкам «Малінаўка»). Усе грошы квіткоў ідуць на рахункі музея і скарыстоўваюцца для захавання ўнікальнай калекцыі беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў.

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 5 рублёў 50 капеек. Набыць іх можна толькі ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту – Мінск, Кальварыйская д.17, п. 614. З 10:00 да 16:30, толькі з 22 да 25 жніўня.

Астатнія квіткі можна набыць праз Bycard.by і SMSbilet.by. Папярэднія кошты: дарослы – 10 руб., студэнцкі – 7 руб., школьны –  5 руб. У дзень фестывалю: дарослы – 15 руб., студэнцкі – 8 руб., школьны – 5 руб.. Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўваход бясплатны. Інфалінія: (029) 363 76 85, (017) 209‑41-63.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «OKNA 12 (+?)» у Мінску

12.07.2025 19:00 - 13.07.2025 05:00 Modul Art Platform (вул. Кастрычніцкая 16/3)

Ідрак Мірзалізадэ ў Варшаве

16.07.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16,)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ