Дзень роднай мовы

21.02.2019 18:00 - 18:00 Кавярня «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Уваход вольны

21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ПЭН-цэнтр і  SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы.

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт AKUTE, UZARI, рэпер ANGST, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны жадаючы зможа ўзяць удзел у шоў “Самшазам” (аналаг гульні “Угадай мелодыяю”). Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Стартавала грамадская кампанія “Беларускамоўны”

Адмыслова да Дня роднай мовы каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці. Госці свята змогуць узяць удзел у  квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя — атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Адзначым Дзень роднай мовы разам па ўсёй краіне!

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца.

Інфалінія: +375 25 996 93 76

Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33

Пачатак 18:00.


Вам можа быць цікава

"Мова Нанова" з Аляксандрай Канафальскай ва Уроцлаве

07.03.2026 (16:00 - 17:00) Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego (Szewska, 49)

Беларускі квіз у Філадэльфіі

10.03.2026 (19:00 - 21:00) Belarus Community Center (200 Geiger rd)

Прэзентацыя выдання «Каласы пад сярпом тваім» у Варшаве

12.03.2026 (17:00 - 19:00) Цэнтр Беларускай Салідарнасці (Oleandrów 6/2)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ