«Эрых Фром: любоў выратуе свет». Лекцыя ў Мінску

15.02.2023 19:00 - 20:30 Accidental Point (Кальварыйская, 21) free donation
 
У сераду, 15 лютага, праект «Культуралогія без межаў» запрашае на лекцыю «Эрых Фром: любоў выратуе свет», прымеркаваную да Дня закаханых.



Дата: 15 лютага

Час: 19.00

Месца: Accidental Point, Кальварыйская, 21, Мінск 

Што такое любоў і каханне? — неўміручае пытанне, якое мы не спыняемся задаваць адзін аднаму і самім сабе.

Адразу пасля Дня ўсіх закаханых «Культуралогія без межаў» вырашыла грунтоўна разабрацца ў феномене любові ўвогуле.

Увечары серады «Мастацтва любіць» Эрыха Фрома стане нашай настольнай кнігай, а кандыдатка культуралогіі Эліна Усоўская — правадніцай у філасофскія разважанні Фрома пра самае важнае, але такое складанае пачуццё.

Чаму філасофія Эрыха Фром не губляе сваёй актуальнасці?

Ці так важна нам адчуваць любоў і каханне?

Чаму мы часам бяжым ад нашых пачуццяў?

І ці зможа ўсё-такі любоў выратаваць свет?


Прыходзьце паразважаць!

Уваход — free donation.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Ноч музеяў у Гомелі

23.05.2026 (19:00 - 22:30) палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ