Фэст #СупрэмStorm_ноч у Віцебску!

25.02.2023 - 26.02.2023 17:00 - 03:00 КЗ «Віцебск» (пр-т Фрунзэ, 1) 10 рублёў

Ужо ў суботу, 25 лютага а 17-й, у КЗ «Віцебск» стартуе #СупрэмStorm_ноч, прысвечаная супрэматызму, канешне! І доўжыцца, як водзіцца, да ночы!



Дата: 25 лютага

Час: з 17.00 (час мясцовы)

Месца: КЗ «Віцебск», пр-т Фрунзэ, 1, Віцебск


Сем фестывальных гадзін вы зможаце назіраць за бітвай мастакоў, прымаць удзел у перформансах, наведаць выставы, спектакль, кіналекторый на тэму «УНОВІС», а таксама пашпацыраваць па галерэі арт-батла.


Вось якая будзе праграма:

17.00 Адкрыццё фэста ў цэнтральным фае КЗ «Віцебск»;

17.00 Арт-батл «ЧОРНЫ КВАДРАТ. МАЛЕВІЧ» у люстраным фае;

17.00 Выстава творчых работ студэнтаў кафедры дызайну і моды ВДТУ «КОЛЕР ПРАСТОРЫ. БЕЛЫ» ў ложы А; ⠀

17.00 Прэзентацыя выставы «ГАЛЕРЭЯ АРТ-БАТТЛА» ў цэнтральным фае; ⠀⠀

18.00 Кіналекторый з прафесаркай Таццянай Катовіч: глядзяць дакументальныя фільмы «УНОВІС» (беларускі) і «ВІЦЕБСК УНОВІС» (нідэрландскі) — у ложы А.;

19.00 Пластычны спектакль «ВАСІЛЬ КАНДЫНСКІ/БЕЗ косак» Тэатра Дакумента Ганны Сулімы ў круглай зале;

20.00 Digital-перформанс Грэгара Гудкова «КУЛЬТУРА» ў круглай зале;

21.30 Перформанс «ПРОУН-B23» маладзёжнага тэатра «КОЛА» ў цэнтральным фае;

22.00-02.00 танцы-шманцы ды канцэрт! (у круглай зале). А завершыць фестываль начное паці!



Квіткі на ўсё гэтае шчасцейка адразу — 10 рублёў, а студэнтам — 7 рублёў. Тэлефон касы — 8 (0212) 63-93-92.






Вам можа быць цікава

Выстава скульптуры Мікалая Байрачнага ў Мінску

30.04.2026 17:00 - 25.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, 3 паверх) (К. Маркса, 24)

Тэатр ценяў паводле твораў Пятра Васючэнкі ў Мінску

19.05.2026 (14:00 - 19:30) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 10:00 - 24.05.2026 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ