Фолк-фэст “Камяніца”

15.09.2012 12:00 - 21:00 Музей народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо (5 км. за аўтарынак "Малінаўка") Бясплатнае

Генеральны партнёр фестывалюААТ “Банк БелВЭБ”.

Час правядзення: з 12 да 21 гадзіны.

Праграма:

На галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты: “Ліцвіны”, “Гаротніца”, “Крамбамбуля”, FolkRoll і Наста Някрасава, Pawa, Re1ikt, Irdorath, Silver Sky.

Адмысловы госць – гурт “Іван Купала” (Расія) з хітамі і новым альбомам “Родина”, запісаным паводле народных спеваў Палесся.

Сцэна аматарскіх калектываў – дзіцячыя і дарослыя хоры, ансамблі, гурты.

А таксама: традыцыйныя рамёствы, сярэднявечныя забавы, дэфіле і конкурс нацыянальных строяў, выставы фатографаў і мастакоў..

Месца правядзення

Музей народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо (5 км. за аўтарынак “Малінаўка”), дзе сярод маляўнічых лугоў можна пабачыць сабраныя з усёй Беларусі драўляныя дамы і іншыя пабудовы 18-20 стагоддзяў.

Усе грошы за ўваход атрымлівае музей, што дапамагае яму захоўваць экспанаты.

Квіткі:

Кошт квітка для дарослых складае 25 тыс. руб, для школьнікаў – 12,5 тыс. руб, для дашкольнікаў і гледачоў у нацыянальных строях – вольны. Даведка: (033) 673 83 97.

Як даехаць:

– На асабістым аўто альбо ровары (з роварам можна ўвайсці на тэррыторыю фестывалю).

– Рэйсавымі аўтобусамі 203, 262, 363, 277, 325, 357 ад аўтастанцыi “Паўднёва-Заходняя”.

– Фестывальным аўтобусам (по заполняемости, бесплатно) ад прыпынка “Малінаўка 6” (скрыжаванне вуліц Слабадской і Громава) з 11 гадзін. Апошні аўтобус на Мінск ад’язджае ў 22.00.


Вам можа быць цікава

Трэнінг першай дапамогі ў Познані

27.03.2026 (18:30 - 21:30) фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Дзень Волі ў Браціславе

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Hviezdoslavovo námestie

Фестываль «Нефільтраванае кіно» ў Варшаве

28.03.2026 (18:15 - 21:00) Kinoteka, палац культуры і навукі (plac Defilad 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ