Форум сацыяльных інавацый

28.01.2017 15:00 - 22:00 Дом сяброўства (вул. Захарава 28, станцыя метро “Плошча перамогі”) Бясплатнае

28 студзеня (субота) з 15:00 да 22:00 у Мінску будзе праходзіць Форум сацыяльных інавацый. Форум праводзіцца з ініцыятывы Берлінскай школы сацыяльных інавацый “Усходняе партнёрства” за падтрымкай Міністэрства замежных спраў Германіі і ІББ Дортмунд у супрацоўніцтве з сеткай Impact Hub, краўдфандынгавай платформай  planeta.ru (Расія) і ОДБ Брусель (Бельгія). У праграме – два круглыя сталы, прысвечаныя развіццю краўд-тэхналогій у Беларусі і Ўсходняй Еўропе і сацыяльнаму прадпрымальніцтву як аднаму з чыннікаў устойлівага развіцця. Мэта Форуму – абмен досведам і пошук сінергіі і магчымасцей для супрацоўніцтва сярод сацыяльных інватараў ўнутры Беларусі і ва Ўсходняй Еўропе ў цэлым.  Сярод выступоўцаў – практыкі і эксперты з Германіі, Беларусі, Расіі і Ўкраіны.

Працоўныя мовы форуму – руская і беларуская.

Больш інфармацыі і праграма мерапрыемства даступныя па гэтай спасылцы.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г.Мінск, вул. Захарава 28, станцыя метро “Плошча перамогі” (Дом сяброўства).

Па ўсіх пытаннях. звяртаццеся, калі ласка, па адасе электроннай пошты:  alyona@odb-office.eu, альбо па тэлефоне: +375447613151 (Максім Падбярозкін).


Вам можа быць цікава

Майстар-клас "Магія каляднага парфума" ў Мінску

17.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Pukst у Гданьску

18.12.2025 (19:00 - 21:00) Mirzam (Tandeta, 1)

Батлейка "Мышыныя Каляды" ў Вільні

21.12.2025 (13:00 - 15:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ