Фестываль IN ROCK WE TRUST

13.03.2014 19:00 - 19:00 клуб Re:Public 30.000

Фестываль IN ROCK WE TRUST адбудзецца ў мінскім клубе Re:Public 13 сакавіка.

Праект працягвае знаёміць слухачоў з самымі цікавымі і разнастайнымі рок-гуртамі з Беларусі і краін СНД. На шостым фестывалі ў Re:Public выступяць мінскія каманды S.F.L і Straightroads, а таксама хэдлайнеры Re1ikt.

Re1ikt – адзін з беларускіх гуртоў, якія найактыўней канцэртуюць. Калектыў неаднаразова выступаў на фестывалях у Польшчы, Літве, Украіне, Беларусі, і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

На рахунку Re1ikt 3 студыйных альбома. Апошні на сёння дыск «Рэкі прабілі лёд» стаў бестселерам лэйбла «Вигма» і быў перавыдадзены ў 2012 годзе. Таксама ў арсенале Re1ikt 5 відэакліпаў і 2 live-DVD.

Цяпер Re1ikt рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома. Новая праграма, якая ўжо была прэзентаваная ў розных краінах і на Беларусі, блізкая да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.

S.F.L. – гэта electro-pop/disco-punk гурт з трох чароўных дзяўчын, якія зараджаюць публіку сваёй танцавальная энергетыкай.

Straightroads – маладая мінская каманда, якая грае сумесь з рок-н-ролла, фанка, панка і іншых стыляў.

У рамках фестывалю IN ROCK WE TRUST ужо выступалі такія гурты, як «Разбитае Сэрца Пацана», «Кассиопея», 2morrow2late і інш.

Удзельнікі: Re1ikt, Straightroads, S.F.L.

 

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Аб’ектнае мастацтва Аляксандра Малея» ў Віцебску

29.08.2025 11:00 - 30.09.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Гурт «Няміга» ў Сопаце (18+)

19.09.2025 (19:00 - 21:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ