Фестываль «Камяніца»

01.09.2018 11:00 - 22:00 Беларускі дзяржаўны музей архітэктуры і побыту (Мінскі р-н, в. Азярцо) ад 15 рублёў

На «Камяніцы» выступяць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, «Стары Ольса» і Trollwald.

Арганізатары фестывалю «Камяніца з Банкам БелВЭБ» абвясцілі поўны спіс артыстаў, якія выступяць 1 верасня на галоўнай сцэне. Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, у 4 кіламетрах ад аўтарынка «Малінаўка».

Юбілейная, дзясятая па ліку,  «Камяніца» збярэ на адной сцэне выканаўцаў, якія ўжо сталі сімваламі беларускай музыкі, прычым не толькі ў фолк-галіне. Гледачоў чакаюць выступы сярэднявечнага ансамбля «Стары Ольса», этна-трыа «Троiца», рок-музыкі Лявона Вольскага (у дуэце з Паўлам Аракелянам), а таксама галоўнага беларускага лірыка Змітра Вайцюшкевіча разам з WZ-Orkiestra. Замежнымі гасцямі фестывалю будуць фолк-калектывы Joryj Kloc (Украіна) і «Тесто» (Расія). Гучны фінал забяспечыць каларытны беларускі фолк-метал гурт Trollwald (былы Litvintroll).

– Мы робім усё, каб гэты фестываль стаў найлепшым за дзесяць гадоў па ўсіх параметрах: ад артыстаў да забаў і фудкорта. Каб усім гасцям – і дарослым, і дзецям – было цікава і камфортна. Запланавана некалькі сцэн, шмат розных пляцовак і прыгожых выступаў, – кажа каардынатар фестывалю Алег Пашак.

Квіткі на «Камяніцу – 2018» папярэдне і ў першую гадзіну фестывалю каштуюць 15 рублёў (да 13:00 1 верасня). Пасля – 20 рублёў. Продаж на сайце і ў касах Kvitki.by.

Уваход на мерапрыемства адчыніцца 1 верасня ў 11:00. Старт музычнай і забаўляльнай праграмы ў 12:00. Гледачы ў поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да пасуючага абутку) праходзяць бясплатна. Інфалінія: (033) 661-14-32, (017) 209‑41-63.

Арганізатары «Камяніцы з Банкам БелВЭБ» прымаюць заяўкі на ўдзел у фестывальным кірмашы і забаўляльнай праграме. Перавага надаецца праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце. Заяўкі трэба дасылаць да 25 жніўня на адрас kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Ягор Забелаў у Вене

17.03.2026 (19:30 - 21:30) Sargfabrik (Goldschlagstraße 169)

«Дай Дарогу!» у Вільні

25.03.2026 (20:30 - 21:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ