Гістарычны клуб у Кракаве распачынае новы сезон

24.09.2023 14:00 - 16:00 музей Подгужа (ul. Limanowskiego 51) данат ад 15 злотых

У нядзелю, 24 верасня, беларусы Кракава збіраюцца на першую ў новым сезоне сустрэчу Гістарычнага клуба.



Дата: 24 верасня

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей Подгужа, ul. Limanowskiego 51, Кракаў 


Тэма — «Эвалюцыя парламенцкай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV — XVI ст.».


Вас чакае насычаны аповед пра шлях, які прайшоў «парламентарызм» ВКЛ: ад правядзення протапарламентарных з’ездаў князёў і вышэйшых колаў баярства да афармлення павятовых соймікаў і вальнага сойма. 


Станаўленне парламенцкай сістэмы будзе разгледжана ў кантэксце сацыяльнага, палітычнага і культурнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. 

Вядоўца — кандыдат гістарычных навук Уладзімір Падалінскі.


Удзел — данат ад 15 злотых. І зарэгіструйцеся па спасылцы


Звярніце ўвагу: гэтым разам у іншай лакацыі!





Вам можа быць цікава

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Куратарская экскурсія па Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску

27.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К.Маркса, 30, кв. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ