Global Bar: творчасць Алексіевіч і Капусцінскага

30.10.2015 18:00 - 20:00 Гатэль “Гарні” (вул.Iнтэрнацыянальная вуліца, 11) Бясплатнае

Беларускіх журналістаў запрашаюць у Global Bar! Тэма дыскусіі – творчасць Алексіевіч і Капусцінскага.Пятніца, 30 кастрычніка, 18:00, гатэль “Гарні” (г. Мінск, вул.Iнтэрнацыянальная вуліца, 11). Уваход вольны!

Свет робіцца ўсё складаней. Дзесьці паляпшаюцца стандарты жыцця, а дзесьці разгараюцца войны і канфлікты, узнікаюць натоўпы ўцекачоў, якіх не было з часоў другой сусветнай вайны.

Людзі атрымліваюць найбольшы аб’ём інфармацыі за ўсю гісторыю чалавецтва, але зразумець, што адбываецца ў свеце насамрэч, робіцца ўсё цяжэй.

Як зразумець свет? Якая роля журналістаў, што можам мы зрабіць, каб паспрыяць большаму разуменню?

Рышард Капусціньскі і Святлана Алексіевіч – два вялікія пісьменнікі і журналісты, якія паўсталі на перапляценні культур Беларусі, Украіны, Польшчы.

Наколькі іх спадчына стала крыніцай натхнення і крытэрам для новага пакалення журналістаў?  Ці можам мы, натхнёныя імі, прапанаваць альтэрнатыўныя спосабы прачытання свету?


Global bar in Belarus
імкнецца крочыць па іх слядах, даследаваць рэчаіснасць і расказаць пра гэта іншым. Далучайцеся!

Мадэратар сустрэчы: Сафія Хэйнэ / Sophie Heine, журналіст, Швецыя;

Панэлісты: Давід Ісаксон / David Isaksson, журналіст, Швецыя;

Прэдраг Драгосавач / Predrag Dragosavac, журналіст, Сербія – Швецыя.

 

Пра “Global Bar”:

У апошнія гады міжнародная дыскусійная панэль “Global Bar” стала ўнікальнай пляцоўкай для грамадскіх дэбатаў у Швецыі і ва ўсім свеце. Дзякуючы падтрымцы Шведскага інстытута, серыі дыскусій “Global Bar” за два апошнія гады адбыліся ў Сербіі, Босніі і Герцагавіне, Македоніі, Палесціне, Літве і Беларусі.


Вам можа быць цікава

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Квіз «Шуфлядка» ва Уроцлаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) Robin Bar (ul. Ruska 51B)

«Dzieciuki» ў Гданьску

29.05.2026 (18:30 - 20:30) паб «Paszcza Lwa» (Kwietna 39)

«Polyn» у Варшаве

29.05.2026 (19:00 - 21:00) Klub Mechanik (Ludwika Narbutta 87)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ