Гуканне вясны ва Уроцлаве

22.03.2025 12:00 - 18:00 Kąpielisko Oporów Бясплатнае

У суботу, 22 сакавіка, беларусы Уроцлава гукаюць вясну!



 
Глядзіце, што прапануюць рабіць:

развешваць рознакаляровыя стужкі i самаробных птушачак на дрэвы,

спяваць абрадавыя песні-вяснянкі,

танчыць традыцыйныя танцы пад жывую музыку,

гуляць y гульні і вадзiць карагоды,

спальваць пудзіла надакучлівай зімы разам з дрэннымі ўспамінамі.


На Гуканне вясны варта мець:

Па магчымасці традыцыйную/калятрадыцыйную вопратку (спадніцы, кашулі, паясы і г.д.),

Стужкi, самаробных птушачак з паперы, a калi ў ваc будзе трошкi больш вольнага часу — печаных птушачак з цеста (печыва ў выглядзе птушак),

Традыцыйную ежу і пітво (сыр, сала, квашаную капусту, дранікі, пірагі, сырнікі, печаную бульбу, бліны, хлеб, каýбасу і інш., квас, морс, медавуху цi крамбамбулю — ў залежнасці ад густаў і патрэб),

Старую вопратку, рыззё, каб апрануць пудзіла зімы, l абавязкова — добры настрой!



Уваход вольны!







Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Альгерд Бахарэвіч у Таліне

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Эстонскі саюз пісьменьнікаў (Harju tn 1)

Перформанс «Clap & Slap» у Гданьску (18+)

02.06.2026 (18:00 - 20:00) ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх))

Арцём Невыважук у Кракаве

13.06.2026 (19:00 - 21:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ