Гала-канцэрт, прысвечаны Рыхтэру, у Брэсце

20.03.2015 19:00 - 21:00 Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21) Бясплатнае

20 сакавіка ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы адбудзецца гала-канцэрт, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вялікага піяніста XX стагоддзя Святаслава Рыхтэра.

Праект праходзіць пад патранатам Брэсцкага гарвыканкама і грамадскага аб’яднання “Брэсцкае абласное музычнае таварыства”.

Да гледачоў выйдуць: саліст Вялікага тэатра Расіі Вадзім Лынкоўскі (бас), нар. арт. РБ Ігар Алоўнікаў (фартэпіяна), лаўрэаты спецыяльнай прэміі прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Кацярына Марэцкая і Кацярына Матох (фартэпіяна).

У Брэсце чакаюць мастацкага кіраўніка «Новага рускага квартэта» (Расія) Юлію Ігоніну (скрыпка). Дырыжуе Аляксандр Сасноўскі, рэжысёр гала-канцэрта – заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Лілія Батырава.

У праграме прагучаць творы Л. Бетховена, З Рахманінава, П. Чайкоўскага і іншых класікаў.

 

vb.by

Фота: sviatoslavrichter.ru


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ