Гомель. Дыскусія “Формула гендэрнай роўнасці “

24.09.2016 15:00 - 19:00 тайм-клуб “Флэт” (вул. Савецкая 124) Бясплатнае

Шырокая дыскусія, прысвечаная гендэрнай роўнасці адбудзецца ў Гомелі 24га верасня. Месца сустрэчы – тайм-клуб “Флэт”, вул. Савецкая 124, пачатак а 15.00. Сустрэча прысвечаная актуальнаму стану гендэрнага дыскурсу ў Беларусі, яго дасягненням і паразам. Да удзелу запрашаюцца зацікаўленыя ў беларускім мысленні і пабудове рэальнай роўнасці і тыя, хто на поўным сур’ёзе карыстаецца выразам “займацца фемінізмам”. Прыходзьце, будзем разбірацца!

 

Удзел у дыскусіі возьмуць:

 

Юля Цімафеева – паэтка, рэдактарка часопіса “Прайдзісвет”, 16ты нумар якога “(Не)жаночае аблічча” прысвечаны ролі жанчыны ў літаратуры.

Альгерд Бахарэвіч – пісьменнік, аўтар раману “Белая муха, забойца мужчынаў”, кнігі “пра беларускую гісторыю, якая ня мае жаночага голасу”.

Ганна Сцерына – актывістка, адміністратарка пабліка “Супердевчонки”, куратарка гендернага кружка.

Алена Мінчэня  — даследчыца гендэрнага цэнтра ЕГУ, спецыялістка па гендэрнай чуллівасці ў арганізацыях.

Мадэратар сустрэчы – Алесь Плотка, аўтар ідэі «Вершніцы», неабыякавы чалавек.

 

Мерапрыемства праходзіць у межах Тыдня беларускага мыслення. “Тыдзень”, які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, ставіць на мэту падвесці вынікі Году і прадставіць усю разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі – арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення. Поўная праграма тыдня тут.

 

Сустрэча фб, сустрэча ВК

 


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Юбілейная выстава Леаніда Данэлія ў Мінску

02.09.2026 10:00 - 15.09.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Экскурсія «Сны Якуба Коласа» ў Мінску

10.09.2026 (18:30 - 20:30) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ