Гутарка пра сучасную дзіцячую літаратуру

26.01.2019 18:00 - 18:00 Кніжная шафа (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

У суботу 26-га студзеня а 18-й запрашаем усіх жадаючых у Кніжную Шафу на гутарку пра сучасную дзіцячую літаратуру з Надзяй Кандрусевіч, Юляй Цімафеевай і Ганнай Янкутай. Мадэраваць сустрэчу будзе Альгерд Бахарэвіч.

Паразмаўляем пра пераклады твораў для дзяцей: Надзя Кандрусевіч у мінулым годзе прадставіла беларускім чытач(к)ам кнігу “Ёрдзіс” шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр, а Юля Цімафеева – “Лета Гармана” нарвежскага аўтара Стыяна Холе. Не абмінём увагай непасрэдна беларускую дзіцячую літаратуру – Ганна Янкута распавядзе пра свой твор “Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў”.

Акрамя магчымасці задаць пытанні ўдзельніцам, зможаце паслухаць урыўкі з названых тэкстаў, а таксама набыць кнігі і атрымаць аўтографы.

Уваход вольны, далучайцеся!

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная шафа”, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара ля 5-га пад’езда).
Тэл.: +375 (17) 234-48-64
Vel.: +375 (29) 645-20-55

Сябры, калі вы едзеце да нас на аўто, тэлефануйце – мы з радасцю падымем для вас шлагбаум і павітаем у Шафе.

 


Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Імпрэза «Горад Максіма» ў Мінску (12+)

12.09.2026 (15:00 - 17:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ