Ilo&friends – вялікі сольны канцэрт

01.11.2013 19:00 - 22:00 Клуб "Графіці" (зав. Калініна, 16) Бясплатнае

Беларускамоўны гурт з Польшчы Ilo&friends першы раз у гэтым годзе прыязджае ў Мінск з канцэртам. Іх праграма будзе складацца з найлепшых песень двух альбомаў “Па дарозе” і “Сланечнікі”, а таксама зусім новых кампазіцый, якія ўвойдуць у трэці дыск.

Гурт на чале з Ілонай Карпюк утварыўся ў 2005 годзе ў Беластоку. Выконвае песьні па-беларуску. Неаднаразова браў удзел у фэстывалях “Бардаўская восень” і “Басовішча”. Акрамя згаданых альбомаў мае запісаную праграму “Шчодры вечар добрым людзям”, запісаную з народным калектывам. Гэтай восенню музыкі таксама прадставілі спектакль, падрыхтаваны разам з людзьмі, якія маюць праблемы з слыхам, а таксама запісалі ў студыі музыку, створаную да беларускай нямой кінастужкі “Прастытутка” (1926). На гэтых выходных Ilo&friends паспяхова выступілі на сканчэнні ХХ фестываля “Бардаўская восень”.

1 лістапада, паб-клуб “Графіці”, 19.00

Кошт квітка: 60 000 (папярэдне), 90 000 (у дзень)


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Лекцыя «Вялікдзень у беларускай традыцыі» ў Беластоку

22.03.2026 (19:30 - 21:00) сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Дзень Волі ў Вільні

25.03.2026 (09:00 - 22:00) ------------

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ