У сераду, 30 красавіка, «Back Door Bar» напярэдадні ўласнага закрыцця ладзіць імпрэзу «Back Door Bar: сяброўскі вайб».
Ствараць атмасферу будуць:
«паўтарычалавека» — калектыў з Беларусі, які нагадвае: беларуская мова жывая і здольная гучаць моцна нават у эміграцыі;
Captain Hmiel — беларуска-ўкраінскі гурт з Варшавы. Папулярныя еўрапейскія фолк, фэнтэзі-мелодыі, арыгінальныя творы і цікавыя апрацоўкі знакавых песень;
CzesLove — праект, які аб’ядноўвае артыстаў з Польшчы і Беларусі. Яго выступы напоўненыя этнічнымі рытмамі і электроннымі тэкстурамі, паглыбляюць у атмасферу музычнага трансу;
Арцём Невыважук — праект, музыка якога балансуе паміж абсурдным гумарам і пяшчотнай вульгарнасцю.
Afterparty забяспечыць «Arhedelic» — folk fusion, mantras, electronic soul праект Стаса Чахоўскага, які спалучае архаіку і сучасныя грувы.
Вядучая імпрэзы — Марына Савіцкая.
Уваход вольны.