«Іншы. Дарога ў Мцхету»: выстава Максіма Лагуна ў Мінску

01.06.2023 - 06.06.2023 18:30 - 19:00 Грузінскі Дом (вул. Куйбышава, 48) Бясплатнае
 
У чацвер, 1 чэрвеня, у Грузінскім Доме адкрываецца выстава Макса Лагуна «Іншы. Дарога ў Мцхету».



Дата: 1 чэрвеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Грузінскі Дом, вул. Куйбышава, 48, Мінск


У Макса аўтызм. А малюе ён з шасці гадоў.

У канцы 2018 года адбылася ягоная персанальная выстава «Вакол мяне». На выставе яго заўважылі прадстаўнікі буйной гандлёвай сеткі, якая рыхтавалася да вялікай дабрачыннай акцыі па зборы сродкаў на інкубатар для нованароджаных у Нясвіж.

Сутнасцю акцыі была прапанова купіць каву ў фірмовай шкляначцы. Пакупнік плаціў за каву дадатковыя 30 капеек, гандлёвая сетка, у сваю чаргу, дадавала таксама 30 капеек, — і гэтая сума паступала ў фонд пакупкі абсталявання. А для афармлення акцыйных шкляначак гандлёвая сетка набыла права выкарыстання ўпадабанай працы Макса.

Атрыманая за выкарыстанне працы сума дала магчымасць Максу і яго бацькам трапіць улетку 2019 года ў Грузію і ўзяць удзел у міжнародных майстэрнях, якія дапамагаюць сацыялізацыі людзей з аўтызмам. Макс упершыню пабываў у гарах і на моры. Гэты выезд трынаццацігадовы мастак з аўтызмам сумленна зарабіў сам.

Сёння ў яго працах шмат Грузіі — і гэта дзіўны, ні на што не падобны погляд. Прыходзьце ўбачыць «іншую,» Грузію вачыма Макса.

Працуе выстава па 6 чэрвеня. Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «2026 ABSTRACT» у Віцебску

15.05.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Лекцыя «Ішоў Бай…» у Мінску

30.05.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ