Інтэрактыўны спектакль “Зубное шчасце”

15.10.2016 12:00 - 17:00 Кавярня «Бітлджус» (вул. Калініна, 7) 12 р.

Інтэрактыўны спектакль аднаго актора для малых дзетак

Выседзець з малым дзіцём у звычайным тэатры гадзіну, а то і болей складана. І добра, што ёсць альтэрнатыўная прапанова, прыватная.

Таленавітая ігра ў адной асобе аўтара – рэжысёра – актора Васіля Дранько-Майсюка не пакіне нікога раўнадушным, захопіць вас, усю сям’ю. З вялікім задавальненнем спектакль глядзяць дарослыя і дзеці. Прычым самі гледачы – актыўныя ўдзельнікі, паўтараюць усе рухі і гукі за акторам. Дзеянне рэальнае спалучаецца з казачным. Сюжэт арыгінальны. Хлопчык Алесік з Серабранкі ноччу з’еў увесь торцік, пакінуты бацькамі ў халадзільніку, і ў яго разбалеліся зубкі. На іх напаў страшны Карыес. Іх трэба хутчэй лячыць. У стаматолага, у якога ёсць бор-машынка.

Зубікі Міхась, Васіль, Ганна – таксама героі казкі.

І вось актор расказвае і паказвае кожнае дзеянне, размахваючы рукамі, і просіць гледачоў:

  • Пакажыце, як вы баіцеся: “А-а-а, у-у-у!”

А вось торцік сам лезе ў рот Алесіку, нібы Русалка, і гаворыць: “З’еш мяне, з’еш мяне!” – “Гам-гам-гам!”

А якія цудоўныя малюнкі з персанажамі! А якія незвычайныя лялькі – пальчатка-пацук, пчолкі!

І аказваецца, лячыць зубкі не так ужо і страшна. Галоўнае – эмацыянальна праіграць паход да стаматолага. Спектакль вучыць нас чаму – не есці шмат салодкага, каб не балелі зубкі. Карысная навука!

 


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Празе

04.09.2025 17:30 - 21.09.2025 19:00 Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Выстава Уладзіміра Тоўсціка «Мелодыі святочнага горада» ў Мінску

10.09.2025 18:00 - 05.10.2025 18:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ