Калядныя дзянькі ў Азярцы

02.01.2023 - 04.01.2023 14:00 - 16:00 музеі народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён ) ад 4,50 рублі

Навагоднім часам, з 2 па 4 студзеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — акцыя «Калядныя дзянькі».



Дата: 2, 3 і 4 студзеня

Час: 14.00

Месца: музеі народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Вось што прапануюць:

У панядзелак, 2 студзеня, тут бясплатная экскурсія «Калядныя традыцыі». Вы даведаецеся ўсё пра падрыхтоўку да Калядаў, святочны стол і абрад калядавання.


У аўторак, 3 студзеня, імпрэза «Калядныя забавы». Вы можаце далучыцца да экскурсіі з расповедам пра Каляды, паўдзельнічаць у сапраўдных варожбах, а таксама ўзяць удзел у майстар-класе па традыцыйных танцах і гульнях.


А у сераду, 4 студзеня, будзе бясплатная экскурсія «Каляды» з традыцыйнымі варожбамі, калядаваннем і народнымі спевамі.

Усе імпрэзы пачынаюцца а 14-й!


Вам неабходна толькі набыць уваходны квіток у скансэн.

Кошт квіткоў: для дарослых — 8,50 рублі; для школьнікаў і студэнтаў — 4,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна.







Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Творчая сустрэча са Святланай Жукоўскай у Віцебску

16.04.2026 (17:00 - 19:00) актавая зала віцебскай абласной бібліятэкі (вул. Леніна, 8а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ