Канцэрт Re1ikt у Барысаве

19.10.2012 19:00 - 21:00 Кафэ «Lucky Star» (б-р Камарова, 2) Бясплатнае

Сольны канцэрт гурта Re1ikt адбудзецца ў ў кафэ «Lucky Star» (б-р Камарова, 2) у Барысаве 19 кастрычніка.

Re1ikt – першапраходцы беларускамоўнага post metal. У сваёй музыцы спалучаюць таксама такія накірункі, як progressive rock, post rock, art rock, world music, ethno.

Re1ikt маюць унікальнае гучанне, пры гэтым падчас запісу і выступаў выкарыстоўваецца толькі стандартны склад “жывых” інструментаў (2 гітары, бас, барабаны) і вакал.

За час існавання каманда паспела паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне і Беларусі. Сярод іх Halfway Festival,  Basowiszca, Jesien Bardow, Tautu Muge, BeFree, а таксама «Камяніца», «Дах», Heavy Mass Medium і інш.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. «Рэкі прабілі лёд» («Вігма», 2011) і «Клиника» (Go Records, 2009) былі афіцыйна выдадзены на лэйблах.

Таксама Re1ikt знялі 4 відэакліпы, выпусцілі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»).

http://re1ikt.com/

http://vk.com/re1ikt

Пачатак: 19:00

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Нагадваем, щто працягваецца конкурс ад Re1ikt і «Будзьма беларусамі!». Падрабязнасці тут.


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ