Канферэнцыя «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі» ў Варшаве

29.06.2025 15:00 - 20:00 Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае



У нядзелю, 29 чэрвеня, у Беларускім Доме адбудзецца канферэнцыя «Беларусь: выжыванне і адраджэнне нацыі»





Ладзяць яе НВР «Вольная Беларусь» і Беларускі Дом.

 Удзел бяруць Зянон Пазняк, Павел Усаў, Наталля Крывашэй, Уладзімер Хільмановіч, Галіна Пархімчык, Валеры Буйвал, Галіна Пазняк. 


Вось некаторыя тэмы выступаў:
 

  •  «Расейская метадалогія знішчэння Беларусі і нацыянальны супраціў» 
  •  «Нэататалітарызм як палітычная рэчаіснасць Беларусі» 
  •  «Ідэалогія рускага міру, антыбеларуская прапаганда і барацьба з ім» 
  •  «Выкарыстанне псеўдапраўных палажэнняў у палітыцы расейскага генацыду беларусаў» 
  •  «Палітыка маскоўскай русіфікацыі ў беларускай тапаніміцы, геаграфіі і краязнаўстве» 
  •  «Чарнобыльская катастрофа і барацьба за выжыванне беларускага народа» 
  •  «Змаганне ірландцаў за незалежнасць і выжыванне. Факты і паралелі з Беларусссю»
 

Па гэтых тэмах будзе круглы стол. 


Уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Проста іншы куток сусвету» ў Мінску

19.06.2025 18:00 - 25.06.2025 19:00 «Грузінскі дом» (вул. Куйбышава 48)

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Фэст «Мюнхеншчына-2025» пад Мюнхенам

27.06.2025 12:00 - 29.06.2025 18:00 Jugendzeltplatz Schwaighölzl

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ