Канцэрт у падтрымку музыкі Алеся Чумакова ў Мінску

15.05.2022 18:00 - 20:00 «Кавярня над Нямігай» (вул. Няміга, 5) free donation

15 траўня мінскія музыкі ладзяць у «Кавярні над Нямігай» дабрачынны канцэрт у падтрымку калегі Алеся Чумакова.



Дата: 15 траўня

Час: 18:00 

Месца: «Кавярня над Нямігай», ГЦ «Метраполь» (3 паверх), вул. Няміга, 5, Мінск

5 красавіка ў Алесевай майстэрні па вырабу гусляў здарыўся пажар. У вогнішчы знікла ўсё: сама майстэрня, прафесійныя станкі і электраінструмэнт, 20-гадовыя запасы музычнага дрэва, чарцяжы, хімія, шаблоны, занатоўкі і гатовыя інструмэнты. Сам Алесь атрымаў апёкі трэцяй ступені і суткі правёў у рэанімацыі.

У дабрачынным канцэрце возьмуць удзел гурты:

VODAR;

НЯМІГА;

ATESTA KAS.

Вядоўца канцэрта — Васіль Грыбоўскі.

Уся каса кавярні гэтым вечарам пойдзе на падтрымку спадара Алеся.

Прыходзьце і вы!


Вам можа быць цікава

Імпрэза "Жарсці Караткевіча" ў Варшаве

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Калядны кірмаш у Вільні

20.12.2025 (14:00 - 20:00) Музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ