«Кінавытворчасць і правы чалавека ў Беларусі»: дыскусія ў Стакгольме

09.03.2022 14:00 - 15:30 Teater Tre (Rosenlundsgatan 12) Бясплатнае

9 сакавіка ў межах фестываля дакументальных фільмаў «Tempo» адбудзецца дыскусія, прысвечаная падзеям ў Беларусі і іх фіксацыі сродкамі кіно.



Дата: 9 сакавіка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца: Teater Tre, Rosenlundsgatan 12, Стакгольм

Удзел у дыскусіі возьмуць беларускія кінематаграфісты: рэжысёр Аляксей Палуян, аўтар дакументальнай стужкі «Courage», і прадзюсерка Воля Чайкоўская, арганізатарка кінафестывалю «Паўночнае ззянне» ў Беларусі.

У дыскусіі таксама возьмуць удзел шведскія праваабаронцы Марцін Угла і Бенедык Бернер, прадстаўнікі арганізацый, якія падтрымліваюць правы чалавека ў Беларусі.

Мадэратар — Малькальм Дыкселіус, журналіст і рэжысёр дакументальных фільмаў, адзін з заснавальнікаў фундацыі «B2B Doc», якая падтрымлівае вытворчасць дакументальных фільмаў на постсавецкай прасторы.

Каб прыняць удзел у семінары, неабходна акрэдытавацца па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава Надзеі Гутнікавай «Пашый мне, мацi, шнуравiцу» ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 29.03.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Дзень тэатра з «Купалінкай» у Варшаве

28.03.2026 (16:30 - 18:30) Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Гуканне вясны ў Варшаве

29.03.2026 (14:00 - 17:00) пляж Grilla nad Wisłą

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ