Кірмаш «Autumn Craftmall» у Мінску

22.10.2022 - 23.10.2022 12:00 - 20:00 арт-прастора «VERSHY» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае

Гэтымі выходнымі, 22 і 23 кастрычніка, у арт-прасторы «Вершы» зноў наш улюбёны «Autumn Craftmall», кірмаш беларускіх дызайнераў і майстроў.



Дата: 22 і 23 кастрычніка

Час: з 12.00 да 20.00

Месца: арт-прастора «VERSHY», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск


Тут вы знойдзеце:

восеньскія калекцыі адзення, упрыгожванняў, аксесуараў ад лакальных дызайнераў і брэндаў;

прыгожую дзіцячую вопратку і аксэсуары;

утульны аўтарскі тэкстыль, посуд і дэкор для дома;

духмяны рамесны хлеб, хатняе марожанае і дэсерты;

душэўныя падарункі ручной працы для сяброў і блізкіх;

свежыя фермерскія кветкі, сухацветы і кветкавы дэкор.


А таксама духмяны глінтвейн, гарачую каву і ласункі.


Прыходзьце, як заўсёды, з сябрамі, сем’ямі, з дзеткамі і даражэнькімі хвосцікамі добра правесці час ва ўтульнасці, набыць што-небудзь цікавае і падтрымаць нашых дызайнераў і майстроў.

Уваход вольны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Купалле пад Тбілісі

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 (Асурэці)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ