“Кірмаш праектаў” у Віцебску: Давайце адпачнем!

22.05.2014 19:00 - 22:00 Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх) Бясплатнае

Ці умеем мы адпачываць? Творчае інтэрактыўнае даследаванне ў Віцебску

Напярэдадні сезона сонца, цеплыні і свабоды фестывальны Віцебск задаецца пытаннем: ці адпачываюць яго гараджане якасна і змястоўна? Дзве сустрэчы, “тэорыум” і практыкум, пакажуць, чым у сваёй індустрыі адпачынку горад можа ганарыцца і якія крокі варта рабіць далей.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных, закаханых у свой горад віцяблянаў самых розных узростаў і інтарэсаў выпрабаваць сваю крэатыўнасць і далучыцца да творчага інтэрактыўнага даследавання. Тэма даследавання надзвычай прыемная, з пяшчотным подыхам летніх ветрыкаў, водарам сяброўскай кавы і фарбамі феерверкаў: адпачынак гараджан, яго змест, якасць і разнастайнасць. Даследаванне будзе складацца з дзвюх дзеяў:

20 мая – дзея 1, тэарэтычная, у якой знойдуцца адказы на пытанне:

“ІНДУСТРЫЯ ЗАБАВАЎ У ВІЦЕБСКУ: ГОНАР ЦІ СОРАМ ДЛЯ ГОРАДА?”

Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00.

Разам з творчымі прадпрымальнікамі, культурнымі менеджарамі і прадстаўнікамі сферы турызму акрэслім сітуацыю ў віцебскай індустрыі забаваў і знойдзем адказы на пытанні:

– Як культурна адпачыць у Віцебску?

– Што ўплывае на выбар гараджанамі месцаў для адпачынку?

– Ці прыстасаваная для грамадскага адпачынку гарадская прастора Віцебска?

– Культурна-асветніцкая дзейнасць vs масавая культура: штосьці не так са “Славянскім базарам”?

– Як і з чыёй дапамогай фармаваць высокія стандарты якасці ва ўстановах адпачынку?

22 мая – дзея 2, практычная, “Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем!

Публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, ужо вядомая творчым і грамадска актыўным жыхарам Віцебска, гэтым разам стане імправізаваным працягам дыскусіі.Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00.

Кожны ахвочы зможа прапанаваць:

– асобны праект або стратэгію паляпшэння наяўнага ці стварэння новага ў сферы гарадскога адпачынку: канкрэтных пляцовак, фарматаў дзейнасці і інш.

– новыя спосабы ўсталявання “зваротнай сувязі” грамадства з бізнесоўцамі, дзяржаўнымі культурніцкімі ўстановамі і адміністрацыяй горада ў анлайн- і афлайн-прасторах: інфармацыйныя рэсурсы, інтэрактыўныя мапы і гэтак далей.

Для плённай працы фармуюцца фокус-групы (па 4-6 чалавек) з:

  • бацькоў дзяцей да 5-ці год;
  • школьнікаў;
  • студэнцкай моладзі;
  • людзей сярэдняга ўзросту;
  • пенсіянераў.

Калі вы маеце ўласнае меркаванне і хочаце зрабіць свой горад яскравым, утульным і прыемным, далучайцеся! Зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка фокус-групы можна па тэлефоне (029) 894-05-17 або даслаўшы інфармацыю пра сябе (імя, узрост, род дзейнасці) на электронную скрыню: kirmash.vitsebsk@gmail.com.

Зробім разам свой горад утульным, яскравым і натхняючым да развіцця!


Вам можа быць цікава

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Беларускія спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

08.05.2025 18:00 - 09.05.2025 20:00 сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Канцэрт «Хрыстус Уваскрослы» ў Вільні

11.05.2025 (13:10 - 15:00) касцёл св. Барталамея (Užupio g. 17A)

tochka K у Варшаве

22.05.2025 (20:30 - 22:00) галерэя «Septem of Swords» у бары «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ