“Кірмаш праектаў”: Прастора горада – прастора сімвалаў. Якіх?

10.03.2015 19:00 - 21:00 Антыкавярня “Чердак” (вул. Ленінская, д. 7, 3 паверх) Бясплатнае

Збор заявак на новы “Кірмаш праектаў” у Магілёве завершаны. І завершаны паспяхова!  Увечары 10 сакавіка ў антыкавярні “Чердак” будуць прадстаўленыя праекты, аб’яднаныя адной  тэмай: як палепшыць гарадскую прастору, зрабіць горад прывабным для турыстаў і для яго жыхароў, якое месца ў гэтым займае гісторыя і культура Магілёва.

“Кірмаш праектаў” адбудзецца ў Магілёве чацвёрты раз. Знаёмы фармат напоўніцца новымі ідэямі: за 5-6 хвілін “маланкавай размовы” аўтары  прапануюць сваё бачанне ўдасканалення прасторы Магілёва праз стварэнне новых або творчае пераасэнсаванне наяўных аб’ектаў: плошчаў, помнікаў, побытавых і арт-аб’ектаў. Праекты закрануць важныя пытанні каштоўнасцяў, якія шануюць магілёўцы, пытанні вонкавага і ўнутранага пазіцыянавання Магілёва:

  • Мараль у гарадской прасторы. Ці ёсць табуяваныя тэмы, закрананне якіх можа паўплываць нават на нашыя звыклыя маршруты ў горадзе?
  • Суседства і дарэчнасць помнікаў у гарадской прасторы. Якія гістарычныя даты, асобы вартыя ўшанавання ў Магілёве? Як правільна іх суадносіць адно з адным?
  • Якія адметнасці Магілёва можна і трэба закладаць у аснову стварэння і развіцця буйных інфраструктурных праектаў?

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх, хто гатовы паглядзець на свой горад новым позіркам, далучыцца да ўдзелу! “Кірмаш праектаў” адбудзецца 10 сакавіка ў антыкавярні “Чердак” па адрасе: вул. Ленінская, д. 7, 3 паверх. Пачатак: 19:00. Уваход вольны.

Даведкі:

www.budzma.by

8 (029) 319-93-09


Вам можа быць цікава

Выстава Ірыны Сухій «Вылучанае. Забытае» ў Вільні

07.03.2026 13:00 - 12.04.2026 18:00 галерэя «Šuplėda» (Kalvarijų g. 61)

Гуканне вясны ў Дукоры

21.03.2026 14:30 - 22.03.2026 17:30 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Беларускамоўны нэтворкінг у Вільні

26.03.2026 (18:30 - 20:00) (адрас дашлюць удзельнікам асабіста)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ