Коцікі свабоды зноў у Познані!

16.10.2022 - 03.11.2022 17:00 - 20:00 прастора «MY» (Fredry 5) Бясплатнае

У нядзелю, 16 кастрычніка, у Познань вяртаецца выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.



Дата: 16 кастрычніка

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MY», Fredry 5, Познань 

«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё і я магу і павінна ілюстраваць яе!», — кажа спадарыня Вольга.

На вернісажы дасць канцэрт беларуская спявачка Алена Каданава. Спадарыня Алена піша і спявае песні на трох мовах (беларуская, польская, руская), якія адлюстроўваюць розныя гісторыі з жыцця ў польскай эміграцыі.

Прыходзьце пазнаёміцца ды пагутарыць са спадарыняй Вольгай, натхніцца ды напоўніцца цеплынёй.


Выстава працягнецца па 3 лістапада.

Уваход на выставу вольны, а на канцэрт — donation.




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ