Краязнаўчы форум у Мазыры

14.06.2024 - 16.06.2024 14:00 - 17:00 eventdom (вул. Савецкая, 132) Бясплатнае
 

Напрыканцы тыдня, з 14 па 16 чэрвеня, у Мазыры адбудзецца краязнаўчы форум.






Дата: з 14 па 16 чэрвеня

Час: 16.00

Месца: eventdom, вул. Савецкая, 132, Мазыр



 Падзея стане першай за доўгі час спробай сабраць разам энтузіястаў і прафесійных даследчыкаў. 

Прапануюць абмяняцца досведам краязнаўчых даследаванняў, паразважаць пра палескі менталітэт, зірнуць на зорнае неба па-беларуску і нават павучыцца спяваць, як спявалі нашыя бабулі. 



Пачнуць у пятніцу, 14 чэрвеня ў 18.00, з краязнаўчага нэтворкінгу. 

Прыходзьце пазнаёміцца ды паслухаць мазырскіх краяведаў-аматараў. 


У суботу, 15 чэрвеня а 14-й, доктарка сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая пазнаёміць вас з роляй чалавека ў традыцыйным светамысленні.


 Пасля, а 16-й, запрашаюць на бясплатную лекцыю даследчыка міфалогіі Змітра Скварчэўскага «Зорнае неба палешукоў»! 

Даведаецеся пра вядомыя беларускія салярныя, лунарныя і астральныя міфы і пра асноўная тутэйшыя міфалагічныя вобразы, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў начным небе.


У нядзелю, 16 чэрвеня ў 14.00, археолаг Алег Дзярновіч у лекцыі «Антонаўскі замак пад Нароўляй. Што пра яго вядома?» падзеліцца інфармацыяй пра невядомы дагэтуль замак — магчыма, будзе археалагічная сенсацыя!


А пасля, а 16-й, клічуць на майстар-клас Эльвіры Бараноўскай па традыцыйных спевах. 

Спадарыня Эльвіра — заснавальніца этнагурта «Aratseya», выканаўца на колавай ліры і народных духавых інструментах. 

Вас чакае знаёмства са светам аўтэнтычных спеваў, развучванне беларускіх народных песень і гульняў. 

Дапоўніць сустрэчу старадаўні беларускі інструмент — колавая ліра, Вы дазнаецеся пра яго гісторыю і пачуеце ўнікальнае архаічнае гучанне.



Удзел вольны. Рэгіструйцеся на форум па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ