Кудзельная вечарына ў Гомелі

25.11.2023 16:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 7 рублёў


У суботу, 25 лістапада, у філіяле Веткаўскага музея — Кудзельная вечарына!




Дата: 25 лістапада

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


Восень — пара, калі вырашчаны лён ператвараўся на пражу і далей у кашулю, набожнік, ручнік, андарак і іншае палатно. 

На Кудзельнай вечарыне ўзновяць увесь гэты працэс: пра штосьці проста раскажуць у фармаце міні-лекцыі, а штосьці прапануюць зрабіць уласнымі рукамі — напрыклад, засвоіце прадзенне на самапрасе, абавязкова патчэце за кроснамі.

 І ўсе дзеянні аб’яднаюць з адмысловымі песнямі — як і нашы продкі суправаджалі працу спевамі. 

І вядома ж, будуць танцы пад гармонік і застолле! 


Дарэчы, пра застолле! 

Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну! Прыносьце з сабой штосьці да святочнага стала: яешню, пірагі, бліны, печаны гарбуз, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя вашыя любімыя ласункі. 

На вуліцы халодна, таму ўся вечарына і танцы адбудуцца ўнутры. І каб кожны пачуваўся ўтульна і ўсім хапала месца і на танцах, і за сталом, і на лаўцы, музей вымушаны абмежаваць колькасць гасцей — 30 чалавек! 


Уваход — 7 рублёў. Просяць загадзя браць квіткі ў музеі ці замовіць месцы можна па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).




Вам можа быць цікава

Выстава "Плынь часу" ў Мінску

Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, вялікая галерэя) (вул. Леніна, 20)

Berlin Freedom Week у Берліне

11.11.2025 18:00 - 14.11.2025 20:00 Офіс LIBERECO (Brunnenstraße 9)

Цырымонія ўручэння прэміі Гедройця-2025 у Гданьску

15.11.2025 11:30 - 16.11.2025 13:00 Еўрапейскі цэнтр салідарнасці (pl. Solidarności 1)

Акустычны Уладзімір Пугач у Вене

26.11.2025 (19:00 - 21:00) The Church (Radetzkystraße 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ