Купальскі open-air фэст “Свята Сонца”

Музэйны комплекс "Дудуткі" Бясплатнае

Фэст прымеркаваны да дню летняга сонцастаяння, старажытнаму святу Купаллю!
Пад час фэста адбудзецца мноства разнапланавых мерапрыемстваў, аб’яднаных адной агульнай ідэяй Купальскага Свята!

Галоўная пляцоўка фэста – open-air канцэрт з удзелам знакамітых калектываў айчыннай і замежнай folk / folk-rock і pagan сцэны!

Таксама, цягам фэсту пройдуць разнастайныя імпрэзы, семінары, шматлікія майстар-класы.

Для ўсіх удзельнікаў фэста будзе дзейнічаць намётавы лагер, будуць працаваць розныя лакацыі:
этна-пляцоўка,
горад майстроў,
старадаўні кірмаш,
абрадавая пляцоўка,
пляцоўка для спартыўных ды настольных гульняў,
інтэрактыўныя зоны
выступ вулічных музыкаў і тэатраў
ды шмат іншых цікавых мерапрыемстваў!

Акрамя гэтага адбудзецца вялікае вогненнае шоў, факельнае шэсце да ракі Пціч, на беразе якой запылае вялікае купальскае вогнішча, можна будзе паўдзельнічаць у скоках-карагодах, паваражыць ды адправіцца на пошукі папараць-кветкі!

Старонка фэста “Свята Сонца”: https://vk.com/sviata_sonca


Вам можа быць цікава

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета» пад Маладзечнам

25.07.2026 (16:00 - 20:00) фальварак Ракуцёўшчына (Маладзечанскі р-н, Мінская вобл.)

Беларускі пікнік LTCŃ у Кракаве

01.08.2026 (11:00 - 21:00) парк Ёрдана (al. 3 Maja 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ