Лекцыя «Беларусь на старажытных мапах» у Варшаве

23.05.2025 19:00 - 21:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) Бясплатнае

 

У пятніцу, 23 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца лекцыя Аляксея Адамовіча «Беларусь на старажытных мапах».





 Хто і калі ўпершыню «намаляваў» Вялікае Княства Літоўскае?

 Чаму старажытныя мапы — гэта не толькі геаграфія, але і ідэалогія, палітыка і мастацтва?

 І якое месца займала Беларусь у вачах Еўропы?


Спадар Аляксей, аўтар кнігі «Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ», распавядзе пра пяць ключавых этапаў у гісторыі беларускай картаграфіі, як бачыў свет Герард Меркатар, навошта Ян Няпрэцкі стварыў мапу ВКЛ і да чаго тут езуіты.

Асобны акцэнт будзе зроблены на Радзівілаўскую мапу 1613 года.

У слухачоў будзе магчымасць убачыць яе арыгінал, набыты дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў — супольнасці неабыякавых людзей, якія інвестуюць у будучыню Беларусі.


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава Леаніда Мядзведскага ў Мінску

22.05.2025 19:00 - 22.06.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...» у Мінску

12.06.2025 18:00 - 01.08.2025 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

«Relikt» у Берліне

19.06.2025 (20:00 - 22:00) Haus der Statistik (Otto-Braun Straße 70-72)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ