23 траўня адбудзецца прэм’ера праекта Pan Les, у цэнтры ўвагі якога — вершы беларускага паэта Анатоля Сыса. Канцэрт пройдзе ў Kino forum у Беластоку.
Pan Les — гэта і загаловак зборніка вершаў Анатоля Сыса, і назва беларуска-польскага мастацкага эксперыменту на мяжы музыкі і паэзіі. У праекце задзейнічанны Юрка Асеннік з Беласточчыны, Марэк Атвіноўскі з Уроцлава, Сяргей Краўчанка ў Беларусі.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах Дзён сучаснай культуры, якія сёлета з’яўляюцца часткай нацыянальнай культурнай праграмы польскага старшынства ў Радзе Еўрапейскага Саюза 2025 года.
Вершы дл праекта на польскую мову пераклаў Marek Otwinowski.
Візуальнае афармленне канцэрта і ўсіх Дзён сучаснай культуры — Юрка Асеннік.
Дата: 23 траўня
Час: 19:00 (час мясцовы)
Месца: Kino forum, Legionowa 5, Białystok
Уваход вольны.