Літаратурная вечарына “Не знікай…” да юбілею Алеся Пісьмянкова

24.02.2017 17:00 - 17:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

24 лютага ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца  мерапрыемства Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Не знікай…”, прымеркаванае да юбілею Алеся Пісьмянкова.

Алесь Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 года ў вёсцы Бялынкавічы на Магілёўшчыне багатай на паэтычныя таленты. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у газеце “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Полымя” і “Вожык”. Пяру Алеся Пісьмянкова належаць кнігі паэзіі “Белы камень”, “Чытаю зоры”, “Планіда”, “Вершы”, “Журавель над студняй”, “” Я не памру пакуль люблю”, “Мы з братам”, “Думаць вершы: вершы, эсэ, успаміны”, “Не знікай: вершы, эсэ”(дзве апошнія выйшлі пасля смерці паэта).

Ён пайшоў з жыцця маладым, поўны сіл і творчых задум. Яго шчырае і шчодрае сэрца спынілася раптоўна ў 2004 годзе. Нам засталіся яго вершы светлыя, пранікнёныя і шчырыя…  Засталіся цёплыя ўспаміны родных і сяброў, яго знакамітае “Не знікай…” – так ён казаў сябрам на развітанне, выказваючы спадзяванне на новыя сустрэчы. Глыбокая і шматгранная творчасць Алеся Пісьмянкова пакідае надзею на тое, што яго паэзія будзе знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў пакуль на зямлі будуць існаваць такія паняцці як Радзіма, Сумленне, Вернасць, Каханне.

На імпрэзе ў вас будзе магчымасць:

  • даведацца пра цікавыя факты з жыцця пісьменніка;
  • натхніцца творамі паэта;
  • пачуць успаміны тых, хто ведаў творцу;
  • пазнаёміцца з прэзентацыяй, прысвечанай паэту.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

(вул. М. Багдановіча, 7а).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства: загадчык культурна-адукацыйнага аддзела Лідзія Шагойка.


Вам можа быць цікава

Выстава “Шчасцю – быць!” у Мінску

13.02.2026 16:30 - 20.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Фотавыстава "Фактуры" ў Брэсце

10.03.2026 10:00 - 07.04.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце

11.04.2026 (12:00 - 14:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Спектакль «Ваўкі» ў Любліне

16.04.2026 19:00 - 18.04.2026 21:30 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ