Лекцыя Дароты Міхалюк «Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гг.»

13.11.2014 18:30 - 22:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Лятучы універсітэт

Цэнтр Еўрапейскай Трансфармацыі

ПУБЛІЧНЫЯ ЛЕКЦЫІ “URBI ET ORBI

ГІСТОРЫК

ДАРОТА МІХАЛЮК

ЧАТЫРЫ ЎРАДЫ БНР У 1918-1920 ГГ.

 

13 лістапада, 18.30, Галерэя “Ў”

Падчас перадзелу мапы Еўропы пасля Першай сусветнай вайны беларускія землі апынуліся ў сферы інтарэсаў суседніх дзяржаваў, а найбольш уплывовыя краіны не разглядалі Беларусь у якасці самастойнага суб’екту міжнароднай палітыкі. У такіх вельмі неспрыяльных знешнепалітычных умовах прыйшлося будаваць сваю краіну чатыром ўрадам БНР ў 1918-1920 гг. З першага дня дэкларацыі Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года самай галоўнай задачай для яе стваральнікаў было дамагчыся прызнання яе незалежнасці на міжнароднай арэне, зрэшты, не меншай, чым прызнанне ўраду БНР унутры краіны.

Ці маглі ўрады БНР разлічваць на міжнароднае прызнанне і падтрымку суседніх краін? Якія захады рабіліся, каб здабыць прызнанне міжнароднай супольнасці de facto і de jure? Якія краіны і ў якой форме аказалі падтрымку БНР? Ці былі ў БНР шанцы рэалізавацца як самастойнай дзяржаве ў тагачаснай знешнепалітычнай сітуацыі? Якую палітыку праводзіў кожны з чатырох урадаў БНР і якія поспехі й паразы мелі месца ў іх дзейнасці? Якую ролю адыгралі разрозненасць і ўнутраныя канфлікты ў нацыянальным беларускім руху?

Якія вынікі дзейнасці чатырох урадаў БНР ў 1918-1920 гг. былі станоўчымі для далейшага развіцця Беларусі разважае польскі гісторык Дарота Міхалюк.

Лекцыя Дароты Міхалюк «Чатыры ўрады БНР у 1918-1920 гг.» адбудзецца 13 лістапада а 18.30 у галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) 

Дарота Міхалюк – доктар хабілітаваны Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні, рэдактар часопіса “Białoruskie Zeszyty Historyczne”, аўтар кнігі “Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920. Ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці”.


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Дзень Волі ў Батумі

25.03.2026 (19:30 - 21:00) аКсяродак (Клдзіашвілі 32)

Iva Sativa ў Варшаве

25.03.2026 (20:00 - 22:00) VooDoo Club (al. Prymasa Tysiąclecia 48A)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ